Усі новини ЗМІ про нас 15 квітня 2015 Беларусы купілі рэанімабіль для ўкраінскай арміі Машыну назвалі «Ратаўніца» і ўпрыгожылі нацыянальным арнаментам. Машына ўжо дастаўлена ў горад Арцёмаўск Данецкай вобласці. Яна будзе абслугоўваць Першы добраахвотны шпіталь імя Пірагова. Каштавала яна 5500 еўра. Праўда, сабраць столькі, каб цалкам абсталяваць машыну ўсім неабходным для сапраўднага рэанімабіля, не ўдалося. Гэта зробяць ужо самі ўкраінцы.